З Адэсы ў Заходнюю Ўкраіну працягваюць адпраўляцца рэгулярныя і эвакуацыйныя цягнікі. Рэгулярныя адпраўляюцца з Адэсы апоўдні, эвакуацыя – каля паўночы. Едуць у Івана-Франкоўск, Ужгарад і іншыя гарады.
Едуць стоячы, мужчыны прызыўнога ўзросту застаюцца. Як у Адэсе ідзе эвакуацыя цягнікамі. Фотарэпартаж
1
На вакзале менш людзей, чым у першыя дні вайны. Адэса, 7 сакавіка 2022 году.
2
Многія чакаюць цягнікоў па некалькі гадзінаў. Адэса, 7 сакавіка 2022 году.
3
Нягледзячы на вайну, з Данбаса ў Краматорск ходзяць цягнікі. Адэса, 7 сакавіка 2022 году.
4
Некаторыя застаюцца ў горадзе і праваджаюць блізкіх у эвакуацыю. Адэса, 7 сакавіка 2022 году
5
Мужчын прызыўнога ўзросту ў цягнік не пускаюць, кажуць праваднікі. Адэса, 7 сакавіка 2022 году.
6
Так яны праз акно разьвітваюцца зь блізкімі. Адэса, 7 сакавіка 2022 году
7
Зараз у такім цягніку ўладкавацца няпроста. У некаторых выпадках людзі нават едуць стоячы. Адэса, 7 сакавіка 2022 году.
8
Апошнія хвіліны перад адпраўленьнем – пасажыры зь дзецьмі бягуць да самага пачатку цягніка, дзе яшчэ ёсьць месцы. Адэса, 7 сакавіка 2022 году.
9
Машыніст гатовы стартаваць на захад. Кажа, што хутка ўсіх прывязе дадому. Адэса, 7 сакавіка 2022 году.
10
Некаторыя яшчэ чакаюць наступнага цягніка. Ён сыдзе каля поўначы. Адэса, 7 сакавіка 2022 году.