У Кіеве на вуліцы Інстытуцкай міліцыя ўжыла вадамёт супраць мітынгоўцаў.
Вадамёт спыніўся на скрыжаваньні Інстытуцкай і Шаўкавічнай. Затым ён працягнуў рух па вуліцы Інстытуцкай. За ім рушылі ўсьлед праваахоўнікі. Мітынгоўцаў пакуль выціснулі са скрыжаваньня Інстытуцкай і Шаўкавічнай. Скрыжаваньне цяпер кантралюе міліцыя.Вадамёт, па паведамленнях, мае падфарбаваную ваду з хімічным пахам.
Міліцыя падыходзіць да Майдану. Штурмуюць барыкаду на вуліцы Інстытуцкай
Кияни на захист Майдану!Беркут штурмує верхню барикаду на Інститутській біля верхнього виходу з метро Хрещатик.Підігнали водомет #євромайдан
— Olexandr (@sashko_s) February 18, 2014
RT @HromadskeTV: Карта протистояння в урядовому кварталі. Громадське стежить за подіями у Києві: http://t.co/41PIQFjWoE #євромайдан http:…
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Перакрытыя ўсе станцыі мэтро ў цэнтры Кіева
RT @HromadskeTV: Силовики прорвали барикаду на #Грушевсього. Вже дійшли до Європейської площі. #Євромайдан http://t.co/41PIQFjWoE http://t.…
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
RT @euroukraine: Беркут з пагорба кидає гранати у натовп людей на Майдані #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
RT @EuroMaydan: #ЄвроМайдан Киян закликають формувати групи по мікрорайонах і рушати на захист Майдану. Наразі силовиків... http://t.co/T3R…
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Сілавікі заклікаюць дэманстрантаў «спыніць хаос» і даюць час да 18:00
СБУ і МУС даюць пратэстоўцам час да 18:00 спыніць беспарадкі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў гэтых ведамстваў.
«Экстрэмісты з апазыцыі перайшлі мяжу — яны забіваюць на вуліцах сталіцы Украіны ні ў чым невінаватых людзей, зьдзекуюцца з жанчынаў, паляць і падрываюць дамы і аўтамабілі. У цэнтры Кіева пачынаецца хаос. У выпадку, калі ў 18.00 бязладзьдзе ня спыніцца, мы будзем абавязаны навесьці парадак спосабамі, прадугледжанымі законам», — гаворыцца ў заяве сілавікоў.
СБУ і МУС заклікалі лідэраў апазыцыі неадкладна супакоіць пратэстоўцаў, спыніць супрацьстаяньне і вярнуцца за стол перамоваў.
Сутычкі паміж сілавікамі і прысутнымі ў цэнтры Кіева працягваецца. Лекар Вольга Багамолец, якая каардынуе мэдычную дапамогу Эўрамайдану, заяўляе пра трох загінулых і каля 100 параненых.
RT @euromaidan: #Євромайдан #Евромайдан #Euromaidan http://t.co/fmJSuVJSdU
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
«Беркут» пайшоў на штурм Украінскага дома
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў Аляксандар Аронец. «Камєндант Укрдома Юрый Леўчанка паведамляе, што мянты штурмуюць будынак. Ідзе эвакуацыя цывільных», - адзначыў ён«Беркут» перад апошняй барыкадай: ёсць пагроза штурму Майдану #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Сілавікі ўвайшлі на Майдан
Праваахоўнікі адціснулі пратэстоўцаў ля барыкадаў, што ахоўваюць майдан Незалежнасьці на вуліцы Інстытуцкай.
Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, міліцыя зайшла за барыкаду на Інстытуцкай і спынілася. Праваахоўнікі страляюць у бок мітынгоўцаў з траўматычных стрэльбаў.
Пратэстоўцы стаяць за 50-70 мэтраў ад міліцыянтаў.
RT @ZK_RF: RT @rfcnf: фото Гоши Тихого Мертвый мужчина у верхнего выхода метро Крещатик #Revolution #євромайдан #беркут http://t.co/zOYgC…
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Яшчэ забітыя...Дакладную колькасць пакуль што ніхто не ведае #євромайдан http://t.co/9y8gMupQyf
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
"Беркут" зьбівае бяззбройнага дэманстранта http://t.co/U6UFQdmBtX #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
RT @EuroMaydan: #ЄвроМайдан 5 канал повідомляє, що міліція озброюється автоматами калашникова. Режим фактично оголосив народу війну.
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014