На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве працягваецца супрацьстаяньне мітынгоўцаў і міліцыі. У кардон салдатаў унутраных войскаў ляцяць бутэлькі з падпальнымі сумесямі. Дэманстранты спалілі пяць аўтобусаў і два ваенныя грузавікі, якімі сілавікі перагарадзілі вуліцу.