Нараджэньне,
Шлюб,
Ураджай,
Перамогу,
Свабоду –
Усё вястуе
Дудар
Гаспадар аграсядзібы "Хутар дудара" Алесь Лось
Ён нарадзіўся ў 1958-м. Стаў прафэсійным мастаком і адрадзіў батлеечны тэатар. Захапіўся этнаграфіяй і фальклёрам і навучыўся рабіць скрыпкі, цымбалы, басэтлі, дуды ды граць на іх.
Шмат паезьдзіў па сьвеце, але ўрэшце асеў на лясным хутары на Валожыншчыне, дзе ладзіць фэсты і школы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі на прынцыпах спасьціжэньня традыцыйнай народнай культуры.