Сёньня ў Менску «Арт сядзіба» распачала «Дні роднай мовы» з разнастайнай культурнай праграмай. У творчай прасторы «Мёд» адбылася прэзэнтацыя папулярных беларускамоўных настольных гульняў, выступы паэтаў і музычных гуртоў. 21 лютага адбудзецца паказ спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава.