Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Акрэсьціна прынесьлі сьцяг, які не разгарнулі на Дзень Волі. ФОТА

Сёньня з Менскай турмы на Акрэсціна выходзілі першыя з засуджаных за акцыю 25 сакавіка, брутальна разагнаную міліцыяй.

Актывісты якія сустракалі арыштаваных, прынесьлі да сьценаў турмы вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, які не пасьпелі разгарнуць 25 сакавіка.

Сьцяг можна было пабачыць з вакон турмы, дзе застаюцца дзясяткі пакараных за Дзень Волі.

Гэта сьцяг, які аддалі Зьмітру Кавалгіну. 25 сакавіка Зьміцер не пасьпеў яго разгарнуць, як быў затрыманы, а пасьля асуджаны на 5 сутак.


XS
SM
MD
LG