17 лістапада 1989 году ўлады Чэхаславаччыны жорстка здушылі мірны студэнцкі пратэст у Празе. Але акцыі пратэсту толькі ўзмацніліся — празь некалькі дзён сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы. У выніку камуністычнае кіраўніцтва сышло ў адстаўку, а ў сьнежні 1989 году Фэдэральны сход абраў прэзыдэнтам пісьменьніка-дысыдэнта Вацлава Гаўла.
Як пратэсты перарасьлі ў рэвалюцыю. ФОТАГАЛЕРЭЯ

1
У студзені 1989 году пачаліся пратэсты. На гэтым фота паліцыя жорстка затрымлівае дэманстрантаў у 20-ю гадавіну самападпалу студэнта Яна Палаха. Ягонае самагубства было пратэстам супраць савецкага ўварваньня ў Чэхаслаччыну ў 1968 годзе

2
Паліцыянты бягуць за пратэстоўцамі, якія сабраліся ў Празе ў гадавіну савецкага ўварваньня ў Чэхаславаччыну 21 жніўня 1968 году

3
Дэманстранты на Вацлаўскай плошчы ў Празе патрабуюць свабоды і дэмакратыі. Фота зроблена 28 кастрычніка 1989 году, у гадавіну заснаваньня Чэхаславаччыны ў 1918 годзе

4
Пераломны момант надышоў 17 лістапада 1989 году — тады адбыўся самы шматлікі пратэст за 20 гадоў. Тысячы студэнтаў мірна прайшлі па цэнтры гораду пакуль іх не спыніў кардон паліцыі на Нацыянальным праспэкце

5
Студэнты запальваюць сьвечкі каля паліцэйскага кардону. Хоць пратэсты былі мірнымі, паліцыянты перакрылі шляхі адыходу дэманстрантам і атакавалі іх

6
Падчас таго супрацьстаяньня пацярпелі сотні чалавек. На гэтым фота жанчына дорыць кветкі паліцыянту, які спыніў дэманстрантаў на Нацыянальным праспэкце

7
19 лістапада паліцыя перакрыла мост, каб не пусьціць пратэстоўцаў да Праскага замку, рэзыдэнцыі чэхаславацкага прэзыдэнта. Пратэсты пачалі ўзмацняцца пасьля таго, як паліцыя ўжыла сілу ў першы дзень

8
Пратэстоўцы стаяць на каленях перад паліцыяй 19 лістапада. Улады зноў ужылі сілу

9
Пратэстоўцы стаяць перад паліцэйскім кардонам 19 лістапада

10
Пратэстоўцы са сьцягамі каля будынка Факультэту кіно і тэлебачаньня пасьля таго, як студэнты і тэатральныя акторы абвясьцілі страйк

11
На пяты дзень пратэстаў — 21 лістапада — на Вацлаўскую плошчу ў цэнтры Прагі выйшлі да 200 тысяч чалавек

12
Пратэстоўцы запальваюць сьвечкі каля паліцэйскага кардону, які ня даў ім перайсьці мост, 21 лістапада

13
Вацлаў Гавэл, пісьменьнік-дысыдэнт і былы палітвязень, зьвяртаецца да пратэстоўцаў з балькону на Вацлаўскай плошчы 24 лістапада. Тады на пратэст выйшлі да 300 тысяч чалавек

14
Каб зьмясьціць усіх пратэстоўцаў, месца дэманстрацыі перанесьлі. Паўмільёна чалавек прыйшлі паслухаць прамовы Гаўла і іншых лідэраў апазыцыі ў парк Лэтна 26 лістапада

15
Бюст Ёсіфа Сталіна з шыльдачкай «Нішто ня вечнае», пастаўлены на Вацлаўскай плошчы ў першы дзень агульнанацыянальнага страйку 27 лістапада

16
Лідэры апазыцыйнага руху «Грамадзянскі форум» у штаб-кватэры ў адным з праскіх тэатраў. Вацлаў Гавэл другі справа

17
Пратэст на Вацлаўскай плошчы 19 сьнежня. На плякатах надпіс «Гаўла — на Град», папулярны лёзунг у падтрымку яго прэзыдэнцтва. Людзі па-ранейшаму выходзілі на вуліцы нават пасьля таго, як камуністы саступілі і пагадзіліся на свабодныя выбары

18
Вацлаў Гавэл з жонкай Вольгай вітаюць грамадзян пасьля таго, як Фэдэральны сход абраў Гаўла прэзыдэнтам Чэхаславаччыны 29 сьнежня

19
Людзі сьвяткуюць прыход новага году, новага ўраду і новага пэрыяду дэмакратыі, 31 сьнежня 1989