Падчас акупацыі, у якой удзельнічалі каля 500 тысяч вайскоўцаў, загінулі 108 грамадзян Чэхаславаччыны і каля 500 былі параненыя. Уварваньне спыніла палітычныя і эканамічныя рэформы ўраду на чале з Аляксандрам Дубчакам і ўсталявала гэтак званую «дактрыну Брэжнева», паводле якой СССР меў права ўмешвацца ў сытуацыю ў любой краіне, дзе пад пагрозай быў камуністычны ўрад. (Фота з архіваў чэскай прэсы)
21 жніўня 1968 году: як СССР уварваўся ў Чэхаславаччыну
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.

1
Савецкія танкі ў атачэньні натоўпу пратэстоўцаў на Вацлаўскай плошчы ў Празе 21 жніўня 1968 году.

2
Савецкія салдаты тушаць танк, падпалены пратэстоўцамі каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.

3
Савецкія танкі зь белай маркіроўкай каля будынку ЦК Чэхаславацкай кампартыі ў Празе.

4
Удзельніца пратэстаў зьвяртаецца да савецкіх салдат у Празе.

5
Малады жыхар Прагі забіраецца на савецкі танк T-54 на Вінаградзкай вуліцы непадалёк ад будынку дзяржаўнага радыё.

6
Аўтобусы і грузавікі, зь якіх пратэстоўцы паставілі барыкады, былі ператвораныя ў друз агнём і савецкімі танкамі.

7
Пратэстовец са скрываўленым чэхаславацкім сьцягам перад савецкім танкам.

8
Фатограф здымае савецкі танк на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі.

9
Пратэстоўцы кідаюць камяні ў савецкія танкі на ўезьдзе ў Прагу.

10
Савецкі танк тараніць гарадзкі аўтобус, які пратэстоўцы паставілі ў барыкаду каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.

11
Савецкія танкі і браневікі на Плошчы рэспублікі ў цэнтры Прагі.

12
Маладыя жанчыны назіраюць, як танкі пад'яжджаюць да будынку дзяржаўнага радыё ў Празе.

13
Пахаваньне 20-гадовага Мілана Кадлеца, забітага падчас уварваньня.

14
Жыхары Прагі атачылі савецкія танкі.

15
Плякат у цэнтры гораду Плзэнь на захадзе Чэхаславаччыны.