У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Сьмерць і хаос падчас спробы перавароту ў Турэччыне. Выніковы фотарэпартаж
![Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу](https://gdb.rferl.org/267bbed4-0e4a-4b40-b38d-75c1dc3a7dae_w1024_q10_s.jpg)
1
Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу
![Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле](https://gdb.rferl.org/e5ae25af-d6f8-473f-ae8f-86a95e616636_w1024_q10_s.jpg)
2
Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле
![Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім](https://gdb.rferl.org/bfa67a36-a1ff-4ca6-8143-21ae7b0f4b62_w1024_q10_s.jpg)
3
Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім
![Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту](https://gdb.rferl.org/3c1680b4-010d-4cc3-8afd-cc86101414cd_w1024_q10_s.jpg)
4
Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту
![Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту](https://gdb.rferl.org/cdd7e488-40a8-4cb9-922f-9b4958225969_w1024_q10_s.jpg)
5
Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту
![Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту](https://gdb.rferl.org/925857f2-2e79-4d89-8083-b5b436fabff1_w1024_q10_s.jpg)
6
Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту
![Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў](https://gdb.rferl.org/18e33e2f-899c-4086-831e-f7752b5bdf69_w1024_q10_s.jpg)
7
Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў
![Паранены пратэстовец](https://gdb.rferl.org/a3b96d0d-51dc-4e07-a08f-0c0c922e8962_w1024_q10_s.jpg)
8
Паранены пратэстовец
![У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім](https://gdb.rferl.org/2e52b907-2df7-4d98-8f38-d6ee18797360_w1024_q10_s.jpg)
9
У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім
![Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў](https://gdb.rferl.org/61a08d09-1cc6-4ca2-b321-db833bd2e343_w1024_q10_s.jpg)
10
Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў
![Чарга за гатоўкай у банкамат](https://gdb.rferl.org/1e8b3f54-0873-44ca-8fa5-c2dfa8a14c23_w1024_q10_s.png)
11
Чарга за гатоўкай у банкамат
![Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце](https://gdb.rferl.org/85aa1c82-6f39-4e80-bbd1-77a000003cfc_w1024_q10_s.jpg)
12
Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце
![Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле](https://gdb.rferl.org/9d2462fc-3af7-49e6-9b6f-d10a79f5caef_w1024_q10_s.jpg)
13
Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле
![Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»](https://gdb.rferl.org/07016b75-1818-487a-8623-2cd2b5ef0581_w1024_q10_s.jpg)
14
Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»
![Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары](https://gdb.rferl.org/0f91aaf1-ed8d-4b53-8c9b-7c170dae2ed5_w1024_q10_s.jpg)
15
Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары
![Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі](https://gdb.rferl.org/cc25ff55-78d2-4fc0-98dc-67b10302342c_w1024_q10_s.jpg)
16
Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі
![Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму](https://gdb.rferl.org/02d7447f-3dbb-4b18-9c61-3dd8cab0ff0d_w1024_q10_s.jpg)
17
Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму
![Людзі на танку ў Анкары](https://gdb.rferl.org/def32259-c2ae-4095-a2c7-ba5bfd3e5c17_w1024_q10_s.jpg)
18
Людзі на танку ў Анкары
![Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў](https://gdb.rferl.org/354f713b-0720-4355-9b4a-1c1864aac55b_w1024_q10_s.jpg)
19
Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў
![Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім](https://gdb.rferl.org/7e157f72-f9dd-436a-867d-efb4309b355a_w1024_q10_s.jpg)
20
Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім
![Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле](https://gdb.rferl.org/4f5bc80f-8e07-4792-b5b7-6205819fcc7e_w1024_q10_s.jpg)
21
Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле
![Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака](https://gdb.rferl.org/4c447770-94d3-4427-a442-6a528b411dd9_w1024_q10_s.jpg)
22
Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака
![Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле](https://gdb.rferl.org/196b21cd-67b0-4a28-844c-f84f42a146ad_w1024_q10_s.jpg)
23
Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле
![Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце](https://gdb.rferl.org/6aa42585-bb9d-4de9-a50c-f2f9450cddfe_w1024_q10_s.jpg)
24
Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце
![Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле](https://gdb.rferl.org/80fb04f9-3490-4494-b806-a1b55cabc349_w1024_q10_s.jpg)
25
Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
![Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы](https://gdb.rferl.org/9dece732-9e04-479b-ae02-140c0da6bcf2_w1024_q10_s.jpg)
26
Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы
![Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле](https://gdb.rferl.org/c675cc41-8bf3-4942-ba84-d722bd1f7b90_w1024_q10_s.jpg)
27
Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
![Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце](https://gdb.rferl.org/b9bba959-dedd-4534-a919-5e25a965c1b0_w1024_q10_s.jpg)
28
Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце
![Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле](https://gdb.rferl.org/6526d94e-4bf9-4b68-b759-f74f5229d214_w1024_q10_s.jpg)
29
Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле