Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан накіраваў падлодкі з «Тамагаўкамі» да берагоў Сырыі, — The Daily Telegraph


Тэрэза Мэй, архіўнае фота
Тэрэза Мэй, архіўнае фота

Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй загадала брытанскім субмарынам перайсьці да гатоўнасьці ракетнай атакі на Сырыю, супраць рэжыму Башара Асада, сьцьвярджае The Daily Telegraph.

Міністраў Брытаніі адклікалі зь велікоднага адпачынку для экстранай сустрэчы Кабінэту міністраў увечары 12 красавіка — паводле Daily Mail, склікаецца «вайсковы кабінэт». Выданьне сьцьвярджае, што прэм’ерка Тэрэза Мэй хоча далучыцца да магчымых баявых дзеяньняў ЗША супраць Асада насуперак жаданьню дэпутатаў (якіх з вакацыяў не адклікалі) вырашыць гэта на галасаваньні ў парлямэнце.

Афіцыйных камэнтароў наконт субмарынаў і далучэньня да магчымай апэрацыі ЗША з боку афіцыйнага Лёндану не было. The Guardian піша, што Мэй «не выключае» далучэньня да амэрыканскай атакі без кансультацыяў з дэпутатамі але большасьць дэпутатаў пагаджаюцца з тым, што выкарыстаньне хімічнай зброі — гэта лінія, якую рэжыму Асада нельга было пераступаць.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пакуль не прыняў канчатковага рашэньня наконт ваеннага ўдару па Сырыі, ён застаецца адным з варыянтаў дзеяньняў Вашынгтону і яго саюзьнікаў. Пра гэта заявіла ў сераду прадстаўніца Белага дома Сара Сандэрс. Твіт Трампа, у якім той папярэджвае Расею аб скорых ракетных ударах, яна назвала апісаньнем «адной з магчымасьцяў».

Авіякампаніі папярэджаныя пра пагрозу пачатку баявых дзеяньняў у Міжземнамор’і на працягу 72 гадзінаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG