Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іркуцку ад атручваньня «Глогам» памерлі ўжо 53 чалавекі


Колькасьць ахвяраў атручваньня касмэтычным сродкам «Глог» у Іркуцку вырасла да 53. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на рэгіянальнае міністэрства аховы здароўя.

За мінулую ноч памерлі 4 чалавекі, 26 застаюцца ў шпіталях. У Іркуцку ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Акрамя таго, на распараджэньне мэра забаронены продаж сьпіртавых нехарчовых вадкасьцяў да высьвятленьня ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

17 і 18 сьнежня ў іркуцкія бальніцы паступілі некалькі дзясяткаў чалавек, якія атруціліся сурагатным алькаголем. Гаворка ішла пра касмэтычны сродак для ваннаў «Глог», у якім зьмяшчаўся не этылавы (як пазначана на этыкетцы), а мэтылавы сьпірт.

Усе атручаныя жылі ў раёне Нова-Леніна, гэта частка Ленінскай акругі Іркуцку, які лічыцца самым няшчасным у горадзе. Учора ў адным з дачных каапэратываў быў знойдзены падпольны цэх разьліву сурагату, у тым ліку і «Глогу», паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. Была заведзеная крымінальная справа.

Затрымана сем чалавек, якія, паводле сьледства, распаўсюджвалі «Глог».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG