Трыццаць гадоў пасьля самай страшнай ядзернай аварыі ў гісторыі чалавецтва раёны вакол Чарнобыля, так званая "зона адчужэньня" радыюсам 30 кілямэтраў, застаюцца бязьлюдныя. Аднак у лясах вакол усё больш ласёў, аленяў, ваўкоў і іншых жывёлаў. Квітнеючая біялягічная разнастайнасьць сьведчыць, што радыяцыя, нягледзячы на ўсю сваю шкоду, ня зьнішчыла жывёльны сьвет у акрузе, а наадварот, у спалучэньні з адсутнасьцю людзей, дазволіла прыродзе зноў адваяваць гэтую тэрыторыю назад.
Шчасьце чарнобыльскіх жывёлаў

1
Белахвосты арол над трупам мёртвага ваўка блізу вёскі Дронькі, у зоне адчужэньня.

2
Ваўкі блізу вёскі Арэвічы ў зоне адчужэньня.

3
Воўк глядзіць наўпрост у камэру на ўскрайку былой вёскі Арэвічы.

4
Лось блізу пакінутай вёскі Дронькі.

5
Сава на печкавай трубе ў вёсцы Козенкі ў зоне адчужэньня.

6
Ліса ў полі ў зоне адчужэньня.

7
Лось на ўскрайку былога паселішча Бабчын у зоне адчужэньня.

8
Белахвостыя арол на даху былой школы ў вёсцы Тульгавічы ў зоне адчужэньня.

9
Статак зуброў блізу вёскі Дранікі, з маладымі цялятамі.

10
Зубры ў зоне адчужэньня.

11
Арол каля парэшткаў мёртвага лася блізу паселішча Бабчын.

12
Выдра ў рацэ каля былой вёскі Пагоннае ў чарнобыльскай зоне адчужэньня.

13
Дзяцел у лесе ў чарнобыльскай зоне адчужэньня.