Беларуская зборная па футболу правяла адну з найлепшых гульняў кваліфікацыйнага турніру Чэмпіянату сьвету.
Беларускія футбалісты саступілі нідэрляндзкім, але далі бой. Фота

1
Беларуская зборная па футболу правяла адну з найлепшых гульняў кваліфікацыйнага турніру Чэмпіянату сьвету. Але саступіла зборнай Нідэрляндаў 1:3.

2
Першы тайм зборная Беларусі прайграла 0:1 — Даві Пропэр (на фота зьлева) забіў на 24-й хвіліне. Але на 55-й хвіліне Максім Валадзько (на фота ў цэнтры) зраўняў лік.

3

4
Надзея на нічыю была амаль да канца гульні.

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14
Ды на 83-й хвіліне пэнальці ў вароты Чэрніка забіў Ар’ен Рабэн. Але беларусы спрабавалі адыграцца і наносіла ўдар за ўдарам па варотах Нідэрляндаў. Ужо перад самым канцом гульні беларусам са штрафнога забіў Мэмфіс Дэпай.

15

16

17
Пасьля 9 гульняў Беларусь займае пятае – перадапошняе месца ў групе з 1 перамогай, 2 нічыімі і 6 паразамі, апярэдзіўшы толькі Люксэмбург (і тое не па балах, а па розьніцы забітых і прапушчаных мячэй).

18
Першае месца ў групе займае зборная Францыі, зь якой Беларусь яшчэ згуляе 10 кастрычніка на Стад дэ Франс, што пад Парыжам. Сьледам за Францыяй у групе ідзе Швэцыя. Нідэрлянды яшчэ маюць шанец выйсьці з групы ў далейшы этап, калі перамогуць швэдаў. Беларусь жа такіх шанцаў ужо ня мае.