Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор: Уладзімера Япрынцава аштрафаваць, а яго сына — пасадзіць на 9 гадоў


Уладзімер Япрынцаў у судзе, архіўнае фота
Уладзімер Япрынцаў у судзе, архіўнае фота

Пракурор Юрый Шарсьнёў папрасіў асудзіць Казьбека Япрынцава і яго кампаньёна Аляксандра Арабяна на дзевяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. А Ўладзімеру Япрынцаву прызначыць штраф у тысячу базавых велічынь (21 тысяча рублёў, або каля 10,5 тысячы даляраў), паведамляе БелаПАН.

Дзяржабвінаваўца настойвае, што падсудныя завалодалі грашовымі сродкамі пацярпелых, ня маючы намеру паставіць паліва па кантрактах.

Пракурор заявіў, што ён не знайшоў пацьверджаньня факту, што Ўладзімер Япрынцаў удзельнічаў у папярэдняй змове і меў намер падманным шляхам завалодаць сродкамі пацярпелых. Япрынцаў-старэйшы выконваў ролю гаранта, як падкрэсьлівалі пацярпелыя бізнэсмэны. Сумеснага намеру на супрацьпраўныя дзеяньні з Казьбекам Япрынцавым і Аляксандрам Арабянам у яго не было.

У сувязі з гэтым Шарсьнёў папрасіў суд перакваліфікаваць абвінавачваньне Ўладзімера Япрынцава на ч. 1 арт. 405 КК — укрываньне злачынства. На думку дзяржабвінаваўцы, Япрынцаў-старэйшы ведаў пра злачынныя дзеяньні сына і яго партнэраў, абяцаў ім укрываньне і не паведаміў пра гэтыя факты ў праваахоўныя органы. На падставе гэтага пракурор папрасіў суд пакараць Уладзімера Япрынцава штрафам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG