7 сьнежня 1988 году у Армэніі здарыўся магутны землятрус. Горад, які тады называўся Ленінаканам, цяпер мае назву Гюмры. Мінулі тры дзесяцігодзьдзі, а рэгіён усё яшчэ адчувае наступствы бяды, калі загінулі больш за 25 тысяч чалавек і была нанесеная велізарная эканамічная шкода ўсёй краіне.
Землятрус у Армэніі. 30 гадоў пасьля

Гюмры, у савецкі час Ленінакан, – другі па велічыні горад Армэніі пасьля сталіцы Ерэвану. На гэтай фатаграфіі ён адлюстраваны за два гады да трагедыі.

7 сьнежня 1988 году, халодная раніца. У момант штуршкоў людзі былі на працоўных месцах або вучыліся. Гэты гадзіньнік у Гюмры спыніўся, калі пачаўся землятрус.

Мужчына трымае цела свайго загінулага дзіцяці. Штуршкі магнітудай 6,8 працягваліся 20 сэкунд. Але калі асеў пыл, стаў зразумелы маштаб разбурэньняў, які гэтыя штуршкі пацягнулі.

Большасьць жылых дамоў – не найлепшай якасьці пабудовы савецкай эры – ператварыліся ў руіны.

Ратавальнікі разьбіраюць завалы ў Гюмры. З 78 вышынных жылых дамоў выстаялі шэсьць. 12 сьнежня 1988.

У многіх будынках трэснуў падмурак, і яны перахіляліся і падалі як падкошаныя. Горад Сьпітак, 12 сьнежня 1988 году.

Кіраўнік Савецкага Саюзу Міхаіл Гарбачоў перапыніў візыт у Нью-Ёрк і прыляцеў у Армэнію. 10 сьнежня 1988 году.


Ратавальнікі нясуць труну. Асьвятленьне катастрофаў падобнага характару ў Савецкім Саюзе да гэтага часу сур’ёзна кантралявалася цэнзурай. Наступствы землятрусу ў Армэніі апынуліся пад пільнай увагай савецкіх СМІ, якія атрымалі большую свабоду ў рамках палітыкі галоснасьці, запачаткаванай Гарбачовым.

Мужчына плача над целам блізкага чалавека. Матэрыялы ў СМІ, дзякуючы якім сталі вядомыя маштабы халатнасьці пры будаўніцтве дамоў, узрушылі ўсю краіну.


У выніку землятрусу ператварыўся ў руіны і другі армянскі горад – Сьпітак. Большая частка насельніцтва была пахаваная пад заваламі.

Чалавек, які выжыў пад заваламі. У Армэнію пайшла гуманітарная дапамога. Гэтыя намаганьні ператварыліся ў дэманстрацыю самага маштабнага супрацоўніцтва на міжнародным узроўні з часоў Другой сусьветнай вайны.

Груз бочак з рыбай рыхтуюць да вылету ў Армэнію з савецкага Кіргізстану. Дапамога прыбывала праз аэрапорт Гюмры. Калі раней ён прымаў чатыры рэйсы ў дзень, то ў дні пасьля трагедыі іх колькасьць дасягала 180 у суткі.

12 сьнежня пры падлёце да аэрапорта Гюмры разьбіўся савецкі вайсковы самалёт. Загінулі 78 чалавек. Неўзабаве пасьля гэтага недалёка ад Ерэвану разьбіўся югаслаўскі борт, які ўдзельнічаў у гуманітарнай місіі. Гэтая катастрофа забрала сем жыцьцяў.