50 птушанятаў чырванакніжнай птушкі перасялілі зь Беларусі ў Літву. ВІДЭА
50 птушанятаў вяртлявай чаротаўкі перасялілі зь беларускага заказьніка «Званец» (Драгічынскі раён) у літоўскі запаведнік «Жувінтас». Звышрэдкай птушцы пагражае глябальнае зьнікненьне. Свабода зьняла ўнікальныя кадры — ад таго, як птушку шукаюць у траве на балоце да таго, як яе выпускаюць у Літве.