Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Беларусі выказала спачуваньні ў сувязі з гібельлю Паўла Шарамета


Павал Шарамет
Павал Шарамет

«Мы глыбока смуткуем з нагоды трагічнай гібелі выдатнага і мужнага журналіста, непрымірымага змагара за сумленную журналістыку і свабоду слова, таленавітага публіцыста, уплывовага грамадзкага дзеяча і чалавека, які шчыра імкнуўся ўнесці свой уклад у развіцьцё дэмакратычнай Беларусі», — паведамляе амбасада ЗША ў Беларусі.

Супрацоўнікі амбасады выказалі спачуванене маці Паўла Шарамета, якая жыве ў Менску.

***

У сераду раніцай у выніку выбуху машыны быў забіты журналіст Павал Шарамет. Сярод вэрсіяў прычынаў забойства — прафэсійная дзейнасьць, непрыязныя адносіны, расейскі сьлед. Паўла Шарамета пахаваюць у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG