Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў 27–28 лістапада наведае з афіцыйным візытам Беларусь.
Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
Заплянаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева, а таксама падпісаньне міжнародных дакумэнтаў.
Амаль год таму міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля сустрэчы са сваім азэрбайджанскім калегам Эльмарам Мамед’яравым паведаміў, што Ільхам Аліеў наведае Беларусь у 2016 годзе.