Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сярод іх і дзяржыморда» — Алесь Марачкін прысьвяціў верш помніку жандару ў Менску


Мастак і паэт Алесь Марачкін напісаў і апублікаваў у сацыяльных сетках верш, прысьвечаны адкрыцьцю ў Менску помніку царскаму паліцэйскаму з сабачкам, які паставілі на вуліцы Гарадзкі Вал насупраць МУС.

Адкрыцьцё помніка адбылося 2 сакавіка. 4 сакавіка беларуская міліцыя сьвяткуе 100-годзьдзе.

На цырымоніі адкрыцьця міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў:

«Я лічу, што гэта вельмі сымбалічная фігура. Яна ўвасабляе сабой парадак і спакой на вуліцах горада, тое, што сёньня забясьпечвае Міністэрства ўнутраных спраў, і тое, што зьяўляецца візытнай карткай нашага ведамства і нашай дзяржавы».

Алесь Марачкін
Алесь Марачкін

Верш Алеся Марачкіна:

Як мяне вы ўсе дасталі,
хто стаіць на пʼедэстале!..
Ганарова стаяць, горда,
сярод іх і дзяржыморда,

Не дастанеш галавы,
вышэй усіх гарадавы.
Зрэз гісторыі адмеран,
той, хто «туп, как сивый мерин»,

Не дастанеш галавы,
вышэй усіх гарадавы.
І адкуль такія клоны,
хто імпэрцам шле паклоны?

Пашкадуйце бронзу, медзь,
смакчы лапу, згінь, мядзьведзь!..

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG