Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады пяць гадзінаў абмяркоўвалі зь берасьцейцамі акумулятарны завод. «Некаторыя заявілі, што мерапрыемства для птушачкі»


Берасьцейскія ўлады правялі 16 сакавіка сустрэчу з грамадзянамі наконт будаўніцтва акумулятарнага заводу, супраць якога раней падпісаліся 36,8 тысячы жыхароў гораду і вобласьці, піша БелаПАН. Сустрэча цягнулася пяць гадзінаў.

На сустрэчы ў аблвыканкаме былі чальцы камісіі, створанай пасьля калектыўнага звароту наконт заводу, у тым ліку прадстаўнікі Мінпрыроды, Мінздароўя і МНС, кіраўніцтва райвыканкаму і аблвыканкаму, а таксама кампаніі «АйПаўэр», якая будуе завод. Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы грамадзянаў распавялі пра шматлікія выяўленыя парушэньні і памылкі ў праектах, заявілі, што ня вераць у небясьпеку прадпрыемства.

Старшыня камісіі Ія Малкіна паабяцала «прааналізаваць» выказаныя прэтэнзіі, але, паводле прысутных, некаторыя грамадзяне заявілі, што сустрэча праводзілася «для птушачкі» — улады нібы ня чуюць і не ўспрымаюць аргумэнты людзей.

Тым часам у судзе Маскоўскага раёну працягваецца разгляд пазову берасьцейцаў да «АйПаўэр». Польшча накіравала ў Беларусь запыт у справе будаўніцтва акумулятарнага заводу. Праціўнікі заводу падалі заяўку на чарговы мітынг 18 сакавіка, але заяўку адхілілі празь няправільныя тэрміны падачы. Памочнік Лукашэнкі паабяцаў пратэстоўцам разабрацца з будаўніцтвам акумулятарнага заводу.

«Ня хочам, каб нас патруцілі»: што не падабаецца берасьцейцам у будаўніцтве акумулятарнага заводу

37 тысяч жыхароў Берасьця пратэстуюць супраць будаўніцтва новага заводу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:41 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG