Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: Л.Насановіч і А.Цацура — на волі


Сёньня ў Салігорску вызваленыя з-пад арышту ў мясцовым РАУС актывісты кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Ларыса Насановіч і Аляксандар Цацура.


Як паведаміў “Свабодзе” Ільля Цацура, тэрмін 15-сутачнага арышту афіцыйна канчаецца ў 17:30, але міліцыянты “зрабілі нібыта палёгку і вызвалілі абаіх раней”.

Ларысу Насановіч і Аляксандра Цацуру затрымалі ў Салігорску 28 студзеня ў час стыхійнага мітынгу прадпрымальнікаў на цэнтральнай плошчы ля будынку мясцовага райвыканкама. У той жа дзень судзьдзя Салігорскага райсуду Аляксандар Бураўцоў арыштаваў іх на 15 сутак кожнага.

Сёньня ў Салігорск на сустрэчу з Ларысай Насановіч і Аляксандрам Цацурам прыехалі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, сябра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Крываль і іншыя актывісты беларускай апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG