Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах пратэставалі прадпрымальнікі


У маладым парку Баранавічаў адбылася акцыя пратэсту супраць прэзыдэнцкага ўказу №760.


13.50
Мікалай Чарнавус сказаў, што ўдзельнікі акцыі пагадзіліся сабрацца на сустрэчу ў сераду ў гарвыканкаме. Перад заканчэньнем акцыі, яе ўдзельнікі запатрабавалі, каб міліцыя нікога не затрымлівала. На гэтым акцыя скончылася.

13.40
Яраслаў Грышчэня паведаміў, што міліцыянты яго адвезьлі дахаты. Аднак міліцэйская машына працягвае дзяжурыць каля пад'езду. Яшчэ аднаго затрыманага Вадзіма Бегеню (ён непаўнагадовы) забрала маці і паехала зь ім дахаты.

13.30
Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Мікалая Чарнавуса, на паўдарозе да будынку міліцыі ўдзельнікам мітынгу паведамілі, што маладафронтаўцаў адпусьцілі. Прадстаўніца гарвыканкаму таксама яшчэ раз папрасіла разыходзіцца і сабрацца на сустрэчу ў адну з заляў гарвыканкаму.

13.15 Удзельнікі акцыі вырашылі, калі не адпусьцяць затрыманых, то яны пойдуць да міліцыі патрабаваць вызваленьня маладафронтаўцаў.

12.45 Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Мікалая Чарнавуса, за акцыяй прадпрымальнікаў сочыць міліцыя. Прадстаўніца гарвыканкаму, якая прыйшла да ўдзельнікаў акцыі, сказала, што мітынг не санкцыянаваны. Яна прапанавала прадпрымальнікам сабрацца ў адным з памяшканьняў у сераду.

12.30
Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Мікалая Чарнавуса, на акцыю прыйшлі каля двухсот прадпрымальнікаў.

12.20 На пачатку акцыі былі затрыманы два маладафронтаўцы Яраслаў Грышчэня і Вадзім Бегені. Цяпер яны знаходзяцца ў міліцыі, дзе на іх складаюць пратаколы. Міліцыянты вінавацяць актывістаў нібыта ў лаянцы матам.

12.00 Перад пачаткам акцыі ў парк прыгналі некалькі машынаў і камунальнікі праводзяць абрэзку дрэваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG