Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: суд прыпыніў службу Змітра Жалезьнічэнкі


Судзьдзя Савецкага раённага суду Гомеля Юрый Жораў прыпыніў выкананьне рашэньня Гомельскай гарадзкой прызыўной камісіі наконт прызыву ў войска на тэрміновую службу паўторна адлічанага з унівэрсытэту студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Гэта зроблена ў якасьці меры забесьпячэньня судовага рашэньня


Справа ў тым, што маці Зьмітра Ала Жалезьнічэнка ад імя сына накіравала ў суд скаргу на неправамерныя дзеяньні прызыўной камісіі абласнога ваенкамату. Зьміцер меў права на адтэрміноўку. Ён не пасьпеў нават абскардзіць сваё паўторнае адлічэньне з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны. Апрача таго, Зьмітра прызвалі ў войска, калі ён праходзіў лячэньне ад артэрыяльнай гіпэртэнзіі.

Парушаныя былі правы прызыўніка і ў моўным пытаньні. Зьміцер жадаў служыць у вайсковай часьці, дзе ўсе загады камандзіраў аддаюцца па-беларуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG