Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Сулкоўскі: “Дзень Волі – гэта нашае ўсё”


Як лепей адзначыць Дзень Волі? Чым гэтае сьвята ёсьць для беларускай інтэлігенцыі? Сёньня на гэтыя пытаньні адказвае жывапісец Уладзімер Сулкоўскі.


Карэспандэнтка: “Як лепей, на Вашу думку, адзначыць гэтую дату?”

Уладзімер Сулкоўскі: “У нашых умовах, мне падаецца, самае галоўнае – што з памяці людзкой гэтае сьвята сыходзіць. Трэба весьці асьветніцкую дзейнасьць, каб людзі зразумелі, што гэта - сьвята ўсёй нашае краіны. Натуральна, трэба выйсьці на вуліцу, каб людзі зразумелі, што ёсьць яшчэ хоць нейкія індывідуюмы, якія не баяцца. Сёньня людзі нібыта апантаныя страхам. Колькі ж можна баяцца...
Мы, мастакі, зазвычай ладзім выставу да гэтай даты на Варвашэні, ці дзе ў іншым месцы”.

Карэспандэнтка: “А што для Вас асабіста азначае гэтая дата, гэты дзень”?

Уладзімер Сулкоўскі: “Гэты дзень для мяне стаўся сьвятам даўным-даўно. Яшчэ да перабудовы сьвяткавалі зь сябрамі. Потым паступова гэта пашырылася. Для мяне гэта тое сьвята, тая падзея, ад якой мусіць ісьці адлік усяго нашага жыцьця, усяго нашага ладу. Ёсьць дзяржава – будзе і культура, будзе і памяць, і дабрабыт... Калі ж дзяржава – толькі на паперы, а сапраўднага інстытуту дзяржавы няма, то маем наступствы. Таму для мяне гэта зьвязана зь лепшым жыцьцём. Ёсьць сакрамэнтальная фраза: “Гэта – нашае ўсё”...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG