Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы асуджае Беларусь за пакараньні сьмерцю


Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў выкананьне ў Беларусі сьмяротных прысудаў адносна трох чальцоў злачыннай групоўкі – Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі.


“Я засмучаны упартым намерам беларускіх уладаў ізаляваць сваю краіну ад Эўропы, – адзначыў Тэры Дэвіс. – Гэтымі
Я засмучаны намерам беларускіх уладаў ізаляваць краіну ад Эўропы.
сьмяротнымі пакараньнямі яны нібыта ганарацца сваім грэбаваньнем чалавечых каштоўнасьцяў, звычайных для іншых краінаў Эўропы”.

Спадар Дэвіс піша, што Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, у краінах якой сьмяротнае пакараньне забароненае, але Беларусь – сябра ААН, і выкананьне сьмяротнага прысуду тром грамадзянам Беларусі супярэчыць літары і духу нядаўняга рашэньня Генэральнай асамблеі ААН, якая заклікала да міжнароднага мараторыю на выкананьне сьмяротных прысудаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG