Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Выселена каля мільёна бел. насельніцтва!”


Пра што пісалі беларускія газэты 5 лютага ў розныя гады мінулага.


“Беларуская вёска”
ў 1928 годзе зьмясьціла крык адчаю зь вёскі Кузьмічы Любанскага раёну: “Шмат гадоў сяляне нашых вёсак мучацца ад каросты. Рукі, ногі, усё цела, як у маладых, так і ў старых пакрыта гэтаю брыдотаю. У некаторых сялян кароста так паразьядала рукі, што сяляне пальцы закручваюць вяровачкамі, каб шчыліны ня так разыходзіліся. Лячэбны пункт, што быў адчынены ў мінулым годзе, кожны месяц у гэтую вёску адпускае каля паўтара пуда мазі ад каросты. Аднак кароста ня гіне. Чаму? Бо ў вёсцы няма аніводнай лазьні. Патрэбна дапамога!”

“З прыгранічнай паласы на ўсім прасторы Беларусі камуністы высяляюць углыб Расеі і Сібір беларускае насельніцтва, — піша ў 1938 годзе “Беларускі фронт”. — Прычына: будаваньне вялізарных украпленьняў, прыгэтым руйнуюць цэлыя вёскі. Прастор 30—50 клм. углыб краіны заняты войскам і вайсковымі арганізацыямі... Кажуць, што выселена каля мільёна бел. насельніцтва! Ці гэтыя масы калі вернуцца на бацькаўшчыну?”

“ЛіМ”, год 1958. Газэта апавядае пра жалезабэтон: “Хто б мог падумаць, што стары парыжскі садоўнік Манье сваёй сціплай працай па вырабу кадушак адкрые новую эпоху ў будаўніцтве? Новы цудоўны будаўнічы матэрыял адкрыты на вобмацак, па шчаслівай выпадковасці, але з лагічнай неабходнасцю. Бедны садоўнік праводзіў бяссонныя ночы ў пошуках таннага матэрыялу для вырабу вінных кадушак. Упартасць у працы ўвянчалася поспехам. Драцяны кошык, абмазаны цэментным растворам, замяніў дарагія дубовыя бочкі для віна”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG