Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве плянуюць мітынг да ўгодкаў БНР


У Магілёве ўтвораны арганізацыйны камітэт у падрыхтоўцы сьвяткаваньня 90-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.


Камітэт зь дзевяці партыйных і грамадзкіх актывістаў узначаліў кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Віталь Макаранка.

Сябры аргкамітэту плянуюць 25 сакавіка правесьці ў Магілёве шэсьце і ўрачысты мітынг. Аргкамітэт таксама зьбіраецца прапанаваць магілёўскім уладам супольна адзначыць гадавіну БНР.

Летась Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў правесьці на Дзень Волі шэсьце й мітынг. Улады матывавалі забарону тым, што дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі не зьяўляецца нацыянальным сьвятам Рэспублікі Беларусь.

Гарвыканкам патлумачыў адмову й тым, што ў грамадзтве існуюць палярныя погляды на гісторыю ўтварэньня БНР, і сьвяткаваньне можа прывесьці да сацыяльнага канфлікту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG