Развалілася сьцяна вышынёй каля 5 мэтраў і шырынёй прыкладна 4 мэтры.
Склад быў пабудаваны ў савецкія часы. Падчас будучай рэстаўрацыі-рэканструкцыі Старога замку ён будзе разбураны. Пра гэта паведаміў Юры Кітурка, дырэктар Гарадзенскага гісторыка-архэалягічнага музэю. Музэй месьціцца ў Старым і Новым замках.