Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю Алег Корбан


Сёньня а 12.30 выйшаў на волю з турмы на вуліцы Акрэсьціна актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан.


Алег Корбан быў арыштаваны на 10 сутак нібыта за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.

Нагадаем, Алег Корбан быў затрыманы ў суботу 19 студзеня каля турмы на Акрэсьціна, дзе разам з сябрамі хацеў перадаць перадачы арыштаваным актывістам.

"Мы толькі выйшлі з тралейбуса з сябрамі, падбеглі людзі ў цывільным і нас скруцілі, праз некалькі хвілінаў закінулі ў аўтобус, і адвезьлі ў Маскоўскі РУУС.Там склалі пратакол, што я нібыта нецэнзурна лаяўся, а астатніх адпусьцілі.

Атрымоўваецца, нават перадачу, падтрымку палітвязьням прыраўноўваюць да палітычнай акцыі і прыцягваюць да адказнасьці", - сказаў А.Корбан.

А.Корбан сказаў, што цягам пяці сутак яго трымалі ў камэры разам з крымінальнікамі і бытавымі. Апошнія пяць сутак ён быў у камэры разам з сябрам Партыі БНФ Франакам Вячоркам.У камэры вязьні сьпявалі "Магутны Божа", "Пагоню" і іншыя беларускія песьні.

"У камэры было холадна, на шпацыры не вадзілі", - сказаў А.Корбан..

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG