У звароце падымаліся гарадзкія праблемы, а таксама выказваўся пратэст супроць ціску на індывідуальных прадпрымальнікаў.
“На плошчы сабраліся болей за сто чалавек. Мы зьбіралі іх подпісы, абмяркоўвалі гарадзкія праблемы. Потым падышлі міліцыянты і адвялі нас ў гарадзкую ўправу міліцыі нібыта на размову. Не выключана, што арыштуюць”, -- пасьпеў перадаць па тэлефоне прадпрымальнік Аляксандар Цацура.
Пазьней ён паведаміў карэспандэнту Свабоды, што на яго склалі пратакол за несанкцыянаваны сход, яго па-ранейшаму трымаюць пад вартай і што заўтра адбудзецца суд у гэта справе. Спадар Цацура кажа, што напісаў у пратаколе аб сваёй нязгодзе, бо, на ягоную думку, ніякага сходу не было.