Спадар: “Пытаньне зразумелае, і я лічу, што пажадана да ўсіх цэркваў ставіцца аднолькава. Акрамя таталітарных сэктаў”.
Карэспандэнтка: “Ці павінна якая-небудзь царква ў Беларусі мець перавагу? Ці павінна дзяржава ставіцца да ўсіх аднолькава?”
Юначка: “Я лічу, што наша дзяржава павінна ставіцца да ўсіх цэркваў аднолькава. Бо кожны чалавек мае права на веру і веравызнаньне, якое ён лічыць патрэбным. Бог адзін, і яго дзяліць нельга”.
Спадарыня: “Усе аднолькавыя, канечне. Мы ўсе ў розныя цэрквы ходзім, але ўсе людзі аднолькавыя. Таму і трэба, каб улада да грамадзян аднолькава ставілася”.
Спадар: “Адсотак праваслаўных людзей большы, таму і ўвагі да іх больш. Праваслаўная царква ўплывае на кіраваньне ўсім народам, усёй нацыяй, а таму і грошы ў яе ўкладаюцца. Краіна ж на раздарожжы. Можна і пра іншыя канфэсіі казаць, але гэта будзе заўтра”.
Адсотак праваслаўных людзей большы, таму і ўвагі да іх больш
Юначка: “Я была ў розных цэрквах і бачыла, як там вераць, як там моляцца. Таму лічу, што стаўленьне да цэркваў павінна быць аднолькавае”.
Карэспандэнтка: “Ці павінна якая-небудзь царква ў Беларусі мець перавагу? Ці павінна дзяржава ставіцца да ўсіх аднолькава?”
Спадарыня: “Абсалютна аднолькава, бо кожны чалавек, паводле Канстытуцыі краіны, мае права выбару веравызнаньня. І калі дзяржава ўлезе яшчэ ў гэтую сфэру, то гэта будзе надзвычай кепска. Чым больш канфэсіяў у нашай кране будзе, тым больш мы будзем адкрытыя і зразумелыя для ўсяго сьвету. Таму толькі на роўнай і незалежнай аснове нашы цэрквы павінны існаваць”.
Толькі на роўнай і незалежнай аснове нашы цэрквы павінны існаваць
Спадарыня: “Я думаю, што ўсе цэрквы абсалютна аднолькавыя. Як кажуць, молімся свайму Богу, а ў прынцыпе Бог адзін”.
Юнак: “Я лічу, што ўсе канфэсіі павінныя быць у аднолькавых умовах. Бо я ня бачу ўмоваў, якія б уздымалі адну канфэсію над другой”.