Паводле Яраслава на запыт у пашпартны стол ён атрымаў адказ: “Мы маем права не адказваць на Вашае пытаньне”. “Новых крымінальных спраў супраць мяне ніхто не заводзіў, штраф я сплаціў, таму ніякіх законных падставаў для забароны ў іх няма” – гаворыць Яраслаў.
Яшчэ напрыканцы верасьня Грышчэня спрабаваў атрымаць дазваляльны для выезду штамп, ён зьбіраўся ляцець у Страсбур, але яму адмовілі на падставе “судовай пастановы ад 11 верасьня”. Нагадаем, што ў гэты дзень хлопец быў прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 193 КК “Удзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Грышчэню тады прысудзілі штраф у памеры 930 тысяч рублёў.
Нагадаем, што нядаўна ў сьпісе нявыязных апынуліся таксама старшыня АГП Анатоль Лябедзька і грамадзкі актывіст і журналіст Барыс Гарэцкі.