Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцам не далі павіншаваць А.Шумчанку з днём народзінаў


Віншавальныя паштоўкі для Анатоля Шумчанкі
Віншавальныя паштоўкі для Анатоля Шумчанкі

Адміністрацыія турмы на вуцылі Акрэсьціна адмовіліся перадаць вязьню віншавальныя паштоўкі.


Прадпрымальнікі на рынках сабралі дзесяткі подпісаў і віншавальных паштовак, каб сёньня раніцай перадаць іх у камэру Анатолю Шумчанку ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Анатоль Шумчанка адбывае 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу і дэманстрацыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Мітынг адбыўся на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу.

Арышты таксама адбываюць каля чатырох дзясяткаў чалавек. У асноўным – актывісты моладзевага дэмакратычнага руху. Некаторыя зь іх не ўдзельнічалі ў акцыі, але іх затрымалі пазьней і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG