Дзяўчынкі разам са сваімі сябрамі зьбіраліся ў Дзень салідарнасьці пакатацца на катку з партрэтамі Артура Фінькевіча. Міліцыянты падышлі да іх і запатрабавалі, каб яны паказалі свае заплечнікі. Пасьля гэтага хлопцаў пакінулі, а дзяўчат павезьлі ў Цэнтральны РАУС.
Такім чынам, у Цэнтральным РАУСЕ знаходзяцца ўжо сямёра актывістаў моладзевага руху – “Маладога фронту” і Моладзі БНФ.