“Вядома, што падчас судовага разгляду справы Алеся Таўстыкі, у яго пагоршыўся стан здароўя (падняўся ціск). Міліцыянты паабяцалі выклікаць хуткую дапамогу ў Цэнтральны РАУС, куды арыштаванага завязуць перад адпраўкай у ізалятар”, - паведамляе прэсавая служба Руху “За Свабоду”.
Актывіст Руху “За Свабоду”, прадпрымальнік Алесь Таўстыка затрыманы сёньня каля свайго дома.
А.Таўстыка ўдзельнічаў у акцыі пратэсту прыватных прадпрымальнікаў 10 сьнежня ў Менску.