Алесь Макаеў пасьпеў перадаць жонцы Крысьціне, што ён на знак пратэсту аб'яўляе галадоўку.
Раніцай 12 студзеня Алеся Макаева выклікаў да сябе намесьнік кіраўніка менскай міліцыі Аляксандар Найдзенка. Спадар Макаеў паведаміў, што пасьля кароткай размовы яго павезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёна. Дзяжурны міліцыянт сказаў, што спадара Макаева вінавацяць у хуліганстве і яго павезьлі ў суд.