Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Гарбачоў: сьледчы адцягвае час


Сьледчы Павал Ліхачэўскі распарадзіўся накіраваць затрыманага Віктара Гарбачова на экспэртызу ў наркалягічны кабінэт. Нагадаем, ад раніцы ў Барысаўскім РАУС утрымліваецца лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” В.Гарбачоў.


“Вынікі экспэртызы на ўтрыманьне ў арганізме алькаголю адмоўныя, – кажа спадар Гарбачоў, – апошнім часам я прынцыпова не ўжываю алькагольныя напоі”.

Віктар Гарбачоў ужо напісаў заяву, што сёньня раніцай быў пакрыўджаны незнаёмым яму чалавекам у электрычцы Крупкі-Барысаў. Міліцыянт Ліхачэўскі выпытвае дадатковыя тлумачэньні ў яго і жонкі Сьвятланы. Спадар Гарбачоў сказаў:

“Відавочна, што сьледчы Ліхачэўскі адцягвае час, каб дачакацца загаду начальства, што рабіць далей – шукаць новыя аргумэнты для затрыманьня, ці выпусьціць з пастарунку”.

Старшы лейтэнант Павал Ліхачэўскі адмовіўся гутарыць з карэспандэнтам “Свабоды”. У прыёмным пакоі начальніка Барысаўскага РАУС Анатоля Гаўруковіча паведамілі, што ён нібыта выехаў на “нейкае надзвычайнае здарэньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG