Яўген Бойка прызнае, што прапускаў заняткі, аднак адлічэньне з унівэрсытэту зьвязвае з сваёй грамадзкай дзейнасьцю.
“За два з паловай гады вучобы ў мяне неаднойчы былі канфлікты з дэканам. Летась, у кастрычніку, мне вынесьлі афіцыйную вымову праз тое, што я патрабаваў забясьпечыць адвакатам студэнтку, зь якой меўся гаварыць супрацоўнік КДБ. Тады вымову абгрунтавалі “некарэктнымі паводзінамі ў дэканаце замежных моваў”. Цяпер гэтую вымову выкарысталі, каб адлічыць мяне з унівэрсытэту”, зазначыў “Свабодзе” Яўген Бойка.
Сёньня Яўген Бойка забраў дакумэнты з унівэрсытэту.