Там адбудзецца акцыя з нагоды завяршэньня Году памяці, прысьвечанага 70-годзьдзю кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі. Удзельнікі акцыі ўскладуць кветкі і запаляць сьвечкі каля мэмарыяльных знакаў.
Грамадзкі камітэт для ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінізму заснаваны 23 лістапада 2006 году. У яго склад увайшлі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі і былых рэпрэсаваных. З 29 студзеня гэтага году аргкамітэт штомесяц праводзіць акцыі па ўшанаваньні памяці ахвяраў рэпрэсіяў.