Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ня дай Бог, каб такое здарылася ў нас”


Лідэр пакістанскай апазыцыі, былая прэм’ер-міністар Пакістану Бэназір Бгута загінула сёньня ў выніку выбуху ў горадзе Равалпіндзі.


Гэтую падзею "Свабодзе" пракамэнтавала Валянціна Палевікова:

“Жанчыне цяжэй у палітыцы. І калі жанчына, якая робіць палітыку, такая, як гэтая лідэрка, сьмелая, — за ёй ішлі людзі, — тым болей сорамна тым, хто ўчыніў гэтую правакацыю супраць жанчыны. Гэта вельмі крыўдна.

Ня дай Бог, каб такое здарылася ў нас. Ёсьць апошнім часам нейкія прыкметы таго, што менш жорстка прэсінгавалі апазыцыю падчас апошніх акцыяў. Але вось жорстка зьбілі сябра "Маладога фронту".

Дыктатарскія рэжымы ня думаюць, мужчына ці жанчына. І ў нашай краіне тую ж Сьвятлану Завадзкую білі. Пасьля плошчы я разам з жанчынамі сядзела, адбывала 15 сутак. І ніхто не глядзіць, што там дзяўчаты. І гэта прыкра, гэта характарызуе нацыю вельмі дрэнна”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG