Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Такую жанчыну загубіць маглі толькі нелюдзі”


Лідэр пакістанскай апазыцыі, былая прэм’ер-міністар Пакістану Бэназір Бгута загінула сёньня ў выніку выбуху ў горадзе Равалпіндзі.


Гэтую гібель "Свабодзе" пракамэнтаваў Станіслаў Шушкевіч:

“Я ў вялікай роспачы. Мне вельмі падабалася гэтая жанчына. Гэта жудасна. Аўтарытарная краіна. Такую прыгожую, сумленную, прыстойную жанчыну загубіць маглі толькі нелюдзі. Яна рабіла добрае ўражаньне.

З такой жанчынай з мусульманскага сьвету можна было спадзявацца, што можна з гэтым сьветам знаходзіць добрую гаворку. Вось яны і зьнішчаюць такіх людзей. І відавочна ідуць у іншым кірунку.

Я б сказаў, у нас падобны варыянт. Бо тое, што ў нас зьніклі людзі — гэта цемрашальскі варыянт, таго самага пляну. Гэта бывае ў аўтарытарных краінах, дзе аўтарытарызм спрыяе разьвіцьцю такіх працэсаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG