"Няхай нараджэньне Дзіцяці міру нагадвае сьвету, у чым сапраўднае шчасьце. І няхай вашыя сэрцы напоўняцца надзеяй і радасьцю. Дзеля гэтага Збаўца нарадзіўся".
У сваім калядным звароце папа заклікаў усясьветных лідэраў знайсьці мудрасьць і адвагу і спыніць канфлікты. Пантыфік заявіў, што этнічная, рэлігійная і палітычная напружанасьць і ўсе формы несправядлівасьці, дыскрымінацыі разбураюць унутранае будаўніцтва многіх краін і пагаршаюць міжнародныя адносіны. Папа Бэнэдыкт XVI заклікаў дапамагаць іншым, хто ў гэтым жыцьці мае меншы дастатак і меншыя магчымасьці.