Хроніка судовага паседжаньня
Фотагалерэя
Адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Мікола Статкевіч так пракамэнтаваў прысуд Артуру Фінькевічу:
“Гэта злачынная жорсткасьць улады, якая спрабуе зламаць Артура і запалохаць яго сяброў. Я ўпэўнены, што ні тое, ні другое не атрымаецца, і некалі людзям, якія гэта зрабілі, самім давядзецца паўстаць перад судом”.
Гэта самы ганебны суд, які я бачыў за час кіраваньня Лукашэнкі
Грамадзкі дзеяч Вячаслаў Сіўчык прысутнічаў у судовай залі да канца працэсу. Вось ягоныя ўражаньні:
“Гэта самы ганебны суд, які я бачыў за час кіраваньня Лукашэнкі. Тут, наагул, немагчыма гаварыць пра якое-небудзь права. Ідзе зьдзек зь беларусаў і зь Беларусі. Канешне, вельмі шкада, што ўлады могуць сабе дазволіць, каб Артур Фінькевіч паводле прысуду мог сядзець паўтара году”.
Старшыня Камітэту абароны палітрэпрэсаваных і іх сем’яў Іна Кулей прызналася, што даўно не адчувала такой адмоўнай энэргіі, як на працэсе над Артурам Фінькевічам:
Гэта (...) паказчык для моладзі, маўляў, ня ўсё так добра, і ў нас ёсьць на вас управа
“Я лічу, што гэта, хутчэй за ўсё, ламаньне моцнай натуры. Гэта чалавек такі непакорны, некампрамісны. У яго ёсьць свая пазыцыя. Ён веруючы чалавек і верыць, што кожны чалавек мусіць жыць па праўдзе. Ён адчуваў такое спачуваньне да сябе ад аднаго з назіральнікаў сьледчага ізалятара, думаў, што той і тут выкажа сваю павагу і прызнаньне. Але людзі паводзяць сябе па-іншаму. Гэта такое ламаньне. Ламаньне годнасьці. Ну, і паказчык для моладзі, маўляў, ня ўсё так добра, і ў нас ёсьць на вас управа”.
Актывістка “Маладога фронту” Алена Макарэвіч была ўпэўнена, што Артура Фінькевіча вызваляць з-пад варты ў судовай залі
Там і дзяўчаты, і хлопцы - усе плакалі
“Там і дзяўчаты і хлопцы, усе плакалі. Я, увогуле, калі шчыра, ехала сустракаць Артура. Мы размаўлялі з адвакаткай, і яна казала, што максымум дадуць год. А тут пракурор папрасіў два гады, і мы ўсе ў шоку. Мы скаргаў будзем падаваць цэлую кучу – касацыйных, усялякіх. Мы гэта так не пакінем. Я думаю, што зараз падымецца кампанія ў абарону Фінькевіча. Улады пашкадуюць, што яны так зрабілі”.