Фотагалерэя
Хроніка судовага паседжаньня
Гэты тэрмін ён будзе адбываць у калёніях агульнага рэжыму. Судзьдзя Натальля Крашкіна прызнала Артура Фінькевіча вінаватым у парушэньні артыкулу крымінальнага кодэксу “Ўхіленьне ад адбываньня пакараньня”. Паводле прысуду, пачаткам адбыцьця пакараньня лічыцца 26 кастрычніка.
“Ганьба, ганьба, ганьба...” – гэтак адрэагавалі на вырак паплечнікі Артура Фінькевіча, якія знаходзіліся ў судовай залі.
Дзяржаўная абвінаваўца Цеплакова і судзьдзя Крашкіна ад нечаканасьці больш за хвіліну стаялі ў разгубленасьці, а потым хуценька сышлі з судовай залі.
Я, як і ўсе прысутныя, лічу гэты суд вельмі жорсткім. За што?..
Шмат дзяўчат плакалі.
Судовы працэс доўжыўся цэлы дзень. Падтрымаць Артура Фінькевіча прыйшлі больш за пяцьдзясят чалавек. Сярод іх – прадстаўнік амбасады ЗША Луіс Крышак, беларускія палітыкі і грамадзкія дзеячы Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, Павал Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, бацька Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў.
Вось як пракамэнтаваў вырак Артуру Фінькевічу бацька палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў:
“Я, як і ўсе прысутныя, лічу гэты суд вельмі жорсткім. За што?..”
Падчас спрэчак дзяржаўная абвінаваўца запатрабавала пакараць Артура Фінькевіча двума гадамі і пятнаццацьцю днямі турмы. Сам Артур прасіў суд улічыць частковае прызнаньне ім сваёй віны і пакараць яго шасьцю месяцамі зьняволеньня.
Судзьдзя рыхтавала прысуд больш за гадзіну.
Пакуль доўжыўся суд над Артурам Фінькевічам, ягоныя паплечнікі, што ня трапілі ў судовую залю, падтрымлівалі палітвязьня воклічамі “Жыве Беларусь!” ды “Свабоду Фінькевічу!”
Воклічамі “Жыве Беларусь” паплечнікі праводзілі Артура і ў машыну, якой яго павезьлі ў магілёўскую сьледчую турму №4.