Паводле Анатоля Шумчанкі, сёньня страйкавалі прадпрымальнікі ў Менску, Берасьці, Гомелі, Магілёве і Горадні. У Менску акцыю пратэсту падтрымалі, да прыкладу, рэчавыя рынкі “Ждановічы”,“Дынама”, “Чэрвеньскі”, “Уручча-3”, гандлёвыя цэнтры “Паркінг”, “Монетка”, “Зеркало”, “Купалаўскі”, “Бігз”, “Эўропа”, “Свэлта”, “Рыга”, аптовы рынак “Экспабел” ды іншыя. Асноўная мэта страйку — выказаць салідарнасьць з арыштаванымі арганізатарамі мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, Таксама ўдзельнікі страйку патрабавалі адмены прэзыдэнцкага ўказу № 760, прыняцьця закону аб малым бізнэсе і сустрэчы з кіраўніком краіны.
Падрыхтоўка да акцыі працягвалася тры дні. Па рынках раздалі каля 20 тысяч адмысловых улётак. Спадар Шумчанка заявіў, што пакуль удзельнікі пратэсту ў турме, ніякіх перамоваў з уладамі ня будзе.
“Страйк сёньня адбыўся. Тры дні — і мы спынілі ўсю краіну.
Тры дні — і мы спынілі ўсю краіну
Каардынатар кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алесь Таўстыка сказаў:
“Усё гэта змагло адбыцца і таму, што былі ахвяры і да 10 і пасьля 10 сьнежня. І вельмі клясна, калі зараз было 80—90 тысяч. Значыць, людзі яшчэ памятаюць і мяне, і Луцэнку, і тых, якія сядзяць у турме”.
Спадар Шумчанка заклікаў да кансалідацыі. Ён заявіў: калі ўлады ня спыняць эскаляцыю канфлікту і ня пойдуць на выпраўленьне сытуацыі, то “Пэрспэктыва” мяркуе на пачатку году правесьці Марш прадпрымальнікаў. Таксама рыхтуецца зварот у Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы ў сувязі з парушэньнем правоў прадпрымальнікаў.
Адносна прынятага ўчора прэзыдэнцкага дэкрэту, якім замест дазвольнай працэдуры рэгістрацыі суб’ектаў гаспадараньня ўводзіцца заяўная, спадар Шумчанка сказаў:
“Мы лічым, што спачатку трэба стварыць умовы. Ну які сэнс мне, прадпрымальніку, ісьці ў заяўны прынцып, ці ёй,
Усё гэта змагло адбыцца і таму, што былі ахвяры
Чаму сёньня страйкавалі дробныя прадпрымальнікі? Вось што сказалі пра гэта самі яны:
Вера: “Каб падтрымаць тых, хто сядзіць у турме. Хутка новы год, а мы ня ведаем, як мы будзем працаваць. І таму трэба змагацца. І першага студзеня мы ўсе выходзім на страйк, усёй краінай. Калі не дапаможа страйк — будзе галадоўка”.
Жана: “Сядзячыя страйкі, галадоўкі. Гэта не канец — гэта пачатак усяго”.
Інэса: “Мы ў дзяржавы просім проста даць магчымасьць спакойна нам працаваць і плаціць спакойна падаткі”.
Ірына: “Яна нас слухаюць, але ня чуюць. Альбо ня хочуць пачуць”.
А.Шумчанка выступае перад удзельнікамі страйку ў гандлёвым цэнтры "Паркінг"