25 лістапада, калі Тацяне Хома пагражала адлічэньне прэзыдэнт Асацыяцыі прафэсар Георг Вінклер накіраваў ліст рэктару БДЭУ прафэсару Шымаву. У гэтым лісьце прафэсар Вінклер выказаў стаўленьне да сытуацыі, спасылаючыся на фундамэнтальныя каштоўнасьці і прынцыпы Асацыяцыі. Гэтыя прынцыпы ўключаюць абавязак кожнага ўнівэрсытэту “гарантаваць студэнцкую свабоду”.
Нягледзячы на гэты ліст Тацяна Хома была выключаная 25 лістапада і адразу ж выселеная з інтэрнату, у якім яна жыла.
29 лістапада прафэсар Вінклер зноў напісаў прафэсару Шымаву, настойваючы на тым, што гэтае рашэньне павінна быць тэрмінова адмененае. Ліст утрымліваў папярэджаньне, што ў выпадку, калі рашэньне ня будзе скасаванае, Эўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў будзе вымушаная прыпыніць супрацоўніцтва зь Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэтам да таго часу, пакуль унівэрсытэт ня будзе здольны гарантаваць агульныя каштоўнасьці і прынцыпы эўрапейскіх унівэрсытэтаў.
Прафэсар Шымаў не адказаў на гэтыя лісты.
У выніку 2 сьнежня Эўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў прыпыніла сяброўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту ў сваім складзе і заклікала ўсіх сваіх сяброў "падтрымаць кампанію нацыянальных студэнцкіх зьвязаў Эўропы (ESIB) па аднаўленьні Тацяны Хома ва ўнівэрсытэце і магчымасьці працягнуць заняткі".