У Ваўкавыскім офісе прадпрымальніка Аўтуховіча сёньня нязвыкла ціха і бязьлюдна. Працуе толькі бухгалтэрыя і снуюць сем галадоўнікаў, якія падтрымліваюць Мікалая Аўтуховіча на знак салідарнасьці. Яны вераць, што ён ні ў чым не вінаваты і ўлады беспадстаўна трымаюць яго ў сьледчым ізалятары.
Юры Лявонаў, дырэктар фірмы “Ніка-транс”, кіроўцы Іван Янушкевіч і Міхаіл Сямерыч, а таксама дыспэтчар Людміла Парэмская галадаюць ужо восьмыя суткі да ўсяго яшчэ і працуюць. На здароўе пакуль не скардзяцца, і рашуча настроеныя падтрымліваць Аўтуховіча.
Гэта выпадак для нашай краіны беспрэцэдэнтны, і вось цікава, што кажуць на гэта самі галадоўнікі.
Анатоль Дзяшко, індывідуальны прадпрымальнік, які далучыўся да галадоўнікаў 5 дзён таму:
(Дзяшко: ) “Па-першае, трэба дамагчыся, каб чалавек меў права абараняцца. Па-другое, калі чалавеку неабходна мэдыцынская дапамога, то яму павінны яе прадстаўляць. Думаю, што павінна нешта зьмяніцца, таму што праўда існуе на сьвеце. А тут адбываецца ўсё незаконна”.
Міхаіл Семярыч працаваў з Аўтуховічам ад пачатку існаваньня ягонай фірмы. Ён, як і Аўтуховіч, былы аўганец:
(Семярыч: ) “Нельга чалавека кідаць у бядзе. Я таксама аўганец, ведаю, што ў яго няма здароўя, як і ў мяне. Павінна ж быць нейкая салідарнасьць. А ён жа нам даў працу, нам яна падабалася. І наагул, павінна ж быць нейкая справядлівасьць”.
Кіроўца Іван Янушкевіч таксама працуе ў фірме ад пачатку яе існаваньня. Ён кажа, што людзі ў Ваўкавыску ім спачуваюць, толькі ўсе баяцца гаварыць праўду ў голас. І ў ягонай сям’і таксама падтрымліваюць Аўтуховіча, хаця вельмі хвалююцца за стан здароўя галадоўнікаў.
(Янушкевіч: ) "Людзі ў Ваўкавыску падтрымліваюць Аўтуховіча і нас. Усе хочуць дамагчыся справядлівасьці, якой няма тут у Гродзенскай вобласьці".
Уладзімер Асіпенка даўно ведае Мікалая Аўтуховіча, яшчэ з тых часоў, калі працаваў у падатковай службе і бачыў, што да яго незаконна чапляюцца ўлады. Ён ужо даўно пакінуў працу падатковага інспэктара. Цяпер ён беспрацоўны і прыйшоў падтрымаць галадоўнікаў. Асіпенка кажа, што галадоўнікі нікому з уладаў непатрэбныя і нават старшыня аблвыканкама Ўладзімер Саўчанка адмовіўся іх прыняць:
(Асіпенка: ) “Зьдзіўляе абыякавасьць уладаў да нас. Мы спрабавалі прабіцца да старшыні аблвыканкама. А ён, калі даведаўся, што мы па справе Аўтуховіча, адмовіўся нас прыняць, маўляў, ім зараз займаюцца праваахоўныя органы, вось калі разьбяруцца, тады і пагаворым”.
Юры Лявонаў, дырэктар фірмы “Ніка-транс” галадае ўпершыню. І кажа, што будзе трымацца да апошняга, але на пэрспэктыву глядзіць даволі скептычна:
(Лявонаў: ) “Сёньня з раніцы званіла жанчына, з Ваўкавыска, не прадставілася. Сказала, што прачытала пра ўсе нашы беды ў “Местной газете”і прасіла прыпыніць галадоўку. Сказала, што мы папсуем сваё здароўе і нічога не даб''емся ў нашай дзяржаве. Таму што ўлады, чынавенства ў нас абыякавыя да чалавечых праблемаў. І вось сёньня ўжо восем дзён, як я галадаю, і ніхто гэтым не цікавіцца”.
Людміла Парэмская – адзіная жанчына сярод галадоўнікаў. Яна выглядае найбольш бледнай, але маральна, здаецца, трымаецца ўпэўнена і пераканана, што справядлівасьць абавязкова пераможа ў іх справе:
(Парэмская: ) “Я галадаю сёньня восьмы дзень, у мяне кружыцца галава, падае ціск, але мы спадзяемся на лепшае, што ў хуткім часе вызваляць нашага Аўтуховіча”.
З Дзімам Лінкевічам, які да галадоўнікаў далучыўся апошнім, пагаварыць не атрымалася, ён быў на выезьдзе па службовых справах.
Дарэчы, усе галадоўнікі вельмі занепакоены станам здароўя Мікалая Аўтуховіча і хацелі б, каб ён спыніў галадоўку, хаця самі кажуць, што Аўтуховіч сам гэтага ня зробіць. Заўтра, большасьць зь іх зьбіраецца прыехаць у Горадню, прывесьці перадачу Аўтуховічу і пацікавіцца станам яго здароўя.
Гл. таксама 39-дзень галадае ў турме прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч (абноўлены)