Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса мінулых гадоў за 21 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Сталинская молодежь”, 1955 год. Інфармацыя БЕЛТА:

“У выніку працы археалягічнай экспэдыцыі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук В.Р.Тарасенкі пашырыліся ўяўленьні пра старажытнарускі горад Ваўкавыск. Летась былі атрыманы зьвесткі пра цэнтар княскага гораду, гэтак званым “Дзяцінцы”. Цяпер капаецца ўскраіна гораду — “Замчышча”… Дасьледаваньнем берагоў Менскага вадасховішча, якое будуецца, займалася навуковая супрацоўніца Інстытуту гісторыі АН БССР Е.Г.Галанава. Дасьледаваньне было зроблена на частках, якія затопяць. Атрымалася выявіць некалькі нэалітычных стаянак і паселішчаў”.

“Бацькаўшчына”, 1965 год:

“У часе ІІ-га Ватыканскага Сабору была прынятая пастанова пра перавод часткі каталіцкіх лацінскіх Богаслужбаў на нацыянальныя мовы. Для ажыцьцяўленьня гэтага новага літургічнага парадку, у Ватыкане была створана адмысловая Камісія… Ватыканская Камісія Дэкрэтам з 9-га чэрвеня прызнала ўжывальнасьць беларускай мовы ў адпраўленьні Багаслужбаў… Прызнаньне Ватыканам ўжываньня беларускай мовы ў Богаслужбах — вялікае дасягненьне для справы беларусізацыі каталіцкае царквы на нашай Бацькаўшчыне”.

“Имя”, 1995 год:

“16 верасьня ў Менску адбыўся ўстаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі дваццаці васьмі пэрыядычных выданьняў, інфармацыйных агенцтваў, радыёстанцыяў і тэлестудыяў. У рэзалюцыі, прынятай зьездам, адзначаецца, што беларуская журналістыка знаходзіцца сёньня ў стане крызісу, “калі сродкі масавай інфармацыі не выконваюць галоўнай сваёй функцыю — свабоднага і апэратыўнага данясеньня да людзей інфармацыі, а грамадзяне Беларусі пазбаўлены гарантаванага ім Канстытуцыяй права на атрыманьне гэтай інфармацыі”. З мэтай пераадолець крызіс і створана Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG