Паводле дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы Сяргея Вечара, вялікіх мерапрыемстваў з нагоды юбілею не плянуецца: толькі што завяршылі капітальны рамонт памяшканьня, таму лішніх сродкаў на сьвяткаваньні няма. Перадусім уганаруюць найстарэйшых супрацоўнікаў музэйнай установы, а таксама будуць абмяркоўваць пляны на пэрспэктыву – для гэтага ў Менск прыедуць навуковыя супрацоўнікі з мэмарыяльных комплексаў у Вязынцы, дзе паэт нарадзіўся, і Ляўкох, дзе на лецішчы ён жыў да перадваеннай эвакуацыі.
Спадар Вечар удакладняе, што рашэньне аб ушанаваньні клясыка беларускай літаратуры было прынятае адразу ж пасьля вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх войскаў, але першых наведнікаў часовы музэй у Доме прафсаюзаў на сталічнай плошчы Свабоды прыняў акурат 20 верасьня 1945 году. Такім чынам, паралельна купалаўцы адзначаюць яшчэ адзін юбілей: 45 гадоў таму, у 1960-м, музэй атрымаў адмысловы двухпавярховы будынак, у якім месьціцца дагэтуль – у парку імя Янкі Купалы.
(Вечар: ) “Мы сьвяткуем не ад таго дня, як было прынятае рашэньне, а з моманту непасрэднага адкрыцьця. Іншымі словамі, мы сьвяткуем не з дня выхаду дакумэнту аб стварэньні музэю, а з таго дня, калі ён упершыню расчыніў дзьверы”.
Сёньня ў памяшканьні Дзяржаўнага літаратурнага музэю пачынае працаваць выстава, арганізаваная сумесна з Нацыянальным архівам. Будуць прадстаўленыя невядомыя шырокай публіцы архіўныя матэрыялы, фатаздымкі, дакумэнты. Таксама сёньня, а 15-й гадзіне, у менскім Палацы вэтэранаў адбудзецца ўрачыстае паседжаньне.
Дарэчы, як сказаў дырэктар музэю Сяргей Вечар, ня выключана, што неўзабаве колькасьць наведнікаў музэю істотна пабольшыцца. Пэўныя спадзяваньні на гэта ён зьвязвае з намерам перавезьці ў Менск Купалаўм лімузін – амэрыканскі “Шэўрале”, які паэт атрымаў ад савецкага ўраду ў 1939 годзе і на якім перад вайной выправіўся ў эвакуацыю, у Татарстан. Дарэчы, цяпер машына стаіць у гаражы на лецішчы Купалы ў Ляўкох. Праўда, супрацоўнікі мэмарыяльнага комплексу ў Ляўкох ня вельмі задаволеныя пэрспэктывай пераезду экспаната, бо рарытэтны амэрыканскі аўтамабіль у немалой ступені прывабліваў сюды наведнікаў.
Аднак супрацоўніца музэю Лілія Ўпенік спадзяецца, што сапраўдных аматараў Купалавай творчасьці павінна вабіць зусім іншае – сам арэол гістарычнага месца.
(Упенік: ) “Месца для лецішча, дарэчы, Купала выбіраў сам. Дзівіліся, вядома: 300 кілямэтраў ад Менску! У Вязынцы ж таксама можна было знайсьці прыгожы куточак. Але ён настойваў, каб былі толькі Ляўкі. Казаў: бліжэй да Масквы, часьцей сябры будуць прыяжджаць. І сапраўды, сябры яго не забывалі. Хлебам-сольлю сустракалі кожнага, цёплыя ўспаміны пра тыя сустрэчы мы запісваем дагэтуль. Можна згадаць, што тут і Ісакоўскі быў (са Смаленшчыны яму прыяжджаць было зручна, таму ён тут бываў часьцей за астатніх). Шастаковіч прыяжджаў, дапамагаў па просьбе Купалы гаспадарам аднаго дому выбіраць піяніна – мабыць, былі і ў той час у кагосьці падобныя магчымасьці. Увогуле, шмат творчых людзей было і з Украіны, з Расеі і, натуральна, зь Беларусі. І ўсе прыяжджалі спэцыяльна да Янкі Купалы”.
Дарэчы, як і амэрыканскі аўтамабіль, лецішча ў Ляўкох Янка Купала таксама атрымаў ад дзяржавы: у сьнежні 1935 году, да 30-годзьдзя літаратурнай дзейнасьці, выйшла пастанова аб будаўніцтве дому на сродкі дзяржавы. Сучасным літаратарам гэта лішні раз дае нагоду ўздыхнуць: вось калі па-сапраўднаму было запатрабаванае слова паэта – няхай сабе як агітатара і прапагандыста.