Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўсталяваны помнік Яну Паўлу II


Ул.інф. У Беларусі зьявіўся помнік папу Яну Паўлу ІІ. Ініцыятарам яго ўзьвядзеньня стаў сьвятар Мосарскага касьцёлу Юзаф Булька.

Сьвятар распавядае, што быў на аўдыенцыі ў папы, чуў ад яго, што пантыфік хацеў наведаць Беларусь. “Цяпер ня толькі ягоны дух, але і ягонае аблічча будзе жыць у Беларусі” – гаворыць Юзаф Булька.

Помнік ствараўся тры месяцы. На ўрачыстае адкрыцьцё сабраліся жыхары навакольных вёсак і прадстаўнікі каталіцкага кліру. Асьвячаў помнік віцэ-рэктар Міждыяцэзыяльнай вышэйшай духоўнай акадэміі ў Пінску Ян Крэмніс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG